За парушэнне міграцыйнага заканадаўства з Расіі могуць выслаць 2 700 000 замежнікаў, заявіў у сераду кіраўнік Федэральнай міграцыйнай службы (ФМС) РФ Канстанцін Рамаданаўскі.

«2 700 000 замежнікаў зараз знаходзяцца ў Расіі ў так званай групе рызыкі, яны перавысілі 90-дзённы тэрмін знаходжання пры адсутнасці аформленых дакументаў на працоўную дзейнасць», — заявіў кіраўнік ФМС. Паводле яго слоў, ўезд у Расію ўжо зачынены для больш 1.460.000 чалавек.

Па дадзеных кіраўніка ведамства, большасьць тых, хто парушае заканадаўства аб міграцыі — грамадзяне Украіны. Цяпер у Расіі, па яго дадзеных, знаходзяцца больш за 2,6 млн грамадзянаў Украіны: «2 млн 642 тыс. грамадзянаў Украіны. З іх 1.000.000 38 тыс. — з паўднёва-ўсходніх абласьцей. 21 тыс. утрымліваюцца ў 369 пунктах часовага разьмяшчэння», — сказаў міністар.

У той жа час Рамаданаўскі падкрэсьліў, што на дадзены момант немэтазгодным аб’яўляць міграцыйную амністыю ў РФ.

«Я лічу, што ў амністыі неабходнасці няма. На сёньняшні дзень як такой амністыі не патрабуецца. Час пакажа», — сказаў Рамаданаўскі на прэс-канфэрэнцыі ў сераду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?