Злачынныя дзеянні IT-бізнесмена нанеслі ўрон дзяржаве ў Br12,6 млрд. Аб гэтым сёння заявіў журналістам начальнік аддзела інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю Следчага камітэта Беларусі Сяргей Кабаковіч на брыфінгу ў ведамстве.

У дачыненні да бізнесмена распачатыя яшчэ дзве крымінальныя справы — паводле арт.243 КК Беларусі (ухіленне ад выплаты падаткаў). Абвінавачанне будзе прад'яўлена пасля таго, як следчыя збяруць усю доказную базу і высветляць сумы.

Прадстаўнік ведамства адзначыў, што сам абвінавачваны не прызнае сваёй віны і не ідзе на супрацоўніцтва са следствам.

«Пакуль бізнэсмэн не жадае пакрыць злачынны даход у Br12,6 млрд», — дадаў начальнік аддзела.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?