22 ліпеня ў Мінску падпісаны Мемарандум аб паразуменні паміж генеральнымі пракуратурамі Беларусі і Грузіі. Мерапрыемства адбылося ў межах візіту ў Беларусь грузінскай дэлегацыі на чале з генеральным пракурорам Георгіем Бадашвілі.

Як паведамляе Генпракуратура Беларусі, дакумент прадугледжвае, што бакі, грунтуючыся на агульнапрызнаных палажэннях міжнароднага права, жадаючы павысіць эфектыўнасць узаемадзеяння органаў пракуратур абедзвюх дзяржаў у забеспячэнні абароны правоў грамадзян і юрыдычных асоб, будуць пашыраць супрацоўніцтва, аказваць узаемную дапамогу ў барацьбе са злачыннасцю, асабліва з яе арганізаванымі і транснацыянальнымі формамі.

Органы пракуратуры абедзвюх краін будуць ажыццяўляць абмен практычным вопытам і тэарэтычнымі даследаваннямі, якія тычацца працы органаў пракуратур, барацьбы са злачыннасцю, арганізоўваць рабочыя семінары і круглыя сталы, абменьвацца візітамі супрацоўнікаў пракуратур.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?