Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў указ аб прызначэнні Георгія Тукі старшынёй Луганскай вобласці.

Гэта ён зрабіў у жывым эфіры ў Севераданецку на нарадзе.

twitter.com/poroshenko

twitter.com/poroshenko

«Указ будзе падпісаны проста зараз, пры вашай прысутнасці. Я прымаю рашэнне аб прызначэнні Георгія Тукі старшынёй Луганскай абладміністрацыі», — сказаў Парашэнка і дадаў, што пакуль яны разам ляцелі з Кіева, урад ухваліў прапанову на прызначэнне Тукі кіраўніком Луганскай абладміністрацыі.

«Я зрабіў выбар, і мой выбар, часам кажуць, вельмі рызыкоўны, часам кажуць, што так у сістэме няправільна рабіць, але я лічу, што гэта новае пакаленне. Я ўпэўнены, што табе не падабаецца слова «палітыка», але гэта новы выгляд палітыкі, якая блізкая да людзей. Георгій, у цябе ёсць поўная падтрымка прэзідэнта», — адзначыў Парашэнка.

Прэзідэнт таксама распавёў, што сярод прэтэндэнтаў, акрамя Тукі, былі бізнесмен і бюракрат.

«Убачыўшы, як Георгій працуе, тыдзень таму я сказаў у інтэрв'ю, што ў мяне ёсць тры кандыдаты. Гэта былі былы прадпрымальнік, які мае дачыненне да Луганшчыны, мае дачыненне да эканомікі. Чыноўнік, які мае дачыненне да сістэмы дзяржаўнага кіравання, і Георгій», — сказаў Парашэнка.

«Я пагаварыў з прадпрымальнікам. Ён кажа: «Калі б у мірны час — з задавальненнем, але ў мяне чацвёра дзяцей. Ездзіць мне на лінію сутыкнення, пад кулі — давайце ў Севераданецку сядзець». Не, дружа! Вядома, вобраз Генадзя Маскаля падняў вельмі высокую планку», — сказаў Парашэнка.

«Чыноўнік сказаў, што… што можа сказаць бюракрат? І толькі Георгій сказаў, што яго месца на пярэднім краі, з тымі, хто там жыве, пакутуе, каб яны адчулі, што пра іх клапоцяцца», — сказаў Парашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?