Найбуйнейшую ўкраінскую нафтагазаздабыўную кампанію «Укрнафта» ўзначаліў брытанец Марк Ролінз, які ў цяперашні час кіруе кампаніяй «Бі Джы Казахстан».

Рашэнні аб прызначэнні брытанца прэзідэнтам кампаніі было прынята ў сераду на агульным сходзе, які адбыўся ў цэнтральным офісе «Укрнафты» ў Кіеве.

Раней былі датэрмінова спыненыя паўнамоцтвы папярэдняга старшыні праўлення «Укрнафты», бельгійца Піцера Ванхеке.

У пачатку ліпеня СМІ са спасылкай на крыніцы паведамлялі, што «Укрнафту» можа ўзначаліць заснавальнік кампаніі «Еўрасець» Яўген Чычваркін.

У інтэрв'ю Бі-бі-сі Чычваркін пацвердзіў, што быў намінаваны на пасаду прэзідэнта «Укрнафты» і распавёў, што сустракаўся з прэм'ер-міністрам Украіны Арсеніем Яцанюком.

50% плюс адна акцыя «Укрнафты» належаць кампаніі «Нафтагаз Украіны». Каля 42% акцый кампаніі кантралююць кампаніі групы «Прыват» мільярдэра і экс-губернатара Днепрапятроўскай вобласці Ігара Каламойскага.

Каламойскі, каментуючы паведамленні СМІ аб магчымым прызначэнні на пасаду кіраўніка кампаніі Чычваркіна, сказаў, што, паводле яго дадзеных, у спіс кандыдатаў увайшлі толькі два чалавекі — грамадзяне Вялікабрытаніі.

«Я не ведаю, як там мог з'явіцца Чычваркін. Наколькі мне вядома, конкурсная камісія ўчора вызначылася з двума фіналістамі, і Чычваркіна сярод іх няма», — сказаў тады Каламойскі газеце «Украінская праўда».

«Укрнафта» была ўтвораная ў 1994 годзе і з'яўляецца найбуйнейшай нафта-і газаздабыўной кампаніяй Украіны. На яе долю прыпадае большая частка вытворчасці звадкаванага газу ў краіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?