Раскамнагляд прыгразіў унесці YouTube у рэестр парушальнікаў аўтарскіх правоў з-за размешчаных на відэахостынгу эпізодаў тэлесерыялаў «Фізрук» і «Чарнобыль», паведамляецца на сайце ведамства.

«Раскамнагляд папярэджвае расійскіх карыстальнікаў, што 27 ліпеня 2015 асобныя паказальнікі старонак сэрвісу YouTube будуць уключаныя ў рэестр парушальнікаў аўтарскіх правоў. Па заканчэнні трох рабочых дзён у выпадку невыдалення супрацьзаконнай інфармацыі доступ да гэтых спасылак будзе абмежаваны аператарамі сувязі», — гаворыцца ў паведамленні Роскомнадзора.

У паведамленні падкрэсліваецца, што ведамства ўжо звярталася да YouTube з патрабаваннем выдаліць забаронены кантэнт, аднак эпізоды тэлесерыялаў зноў з'яўляліся на рэсурсе.

Правы на серыялы належаць тэлеканалу ТНТ, які раней праз суд запатрабаваў выдаліць запісы. Масгарсуд вынес рашэнне на карысць ТНТ, пасля чаго YouTube выдаліў нелегальны кантэнт, аднак праз некаторы час серыялы зноў з'явіліся на відэахостынгу.

Па выніках праведзенага 20 ліпеня маніторынгу Раскамнагляд выявіў 137 спасылак, дзе размяшчаюцца эпізоды серыялаў «Фізрук» і «Чарнобыль».

Ведамства таксама падкрэслівае, што праз абмежаванне доступу да гэтых спасылак аператарамі сувязі для абанентаў асобных інтэрнэт-правайдэраў можа быць будзе абмежаваны доступ да ўсяго сэрвісу YouTube.

Гэта можа адбыцца ў выпадку, калі адзін з правайдэраў не зможа заблакаваць канкрэтную спасылку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?