Шведскі канцэрн IKEA і асацыяцыя бяспекі спажыўцоў ЗША заклікалі амерыканцаў, якія набылі камоды IKEA мадэлі Мальм ні ў якім выпадку ім не карыстацца, калі ён не прымацаваны да сцяны.

ikea.com

ikea.com

Як паведамляюць у IKEA, у кампанію паведамілі ўжо пра два выпадкі, калі камода падала на дзяцей і прыціскала іх насмерць.

Гаворка ідзе ў першую чаргу пра камоду мадэлі Мальм, якіх у ЗША прадалі каля 7 млн, аднак у заяве IKEA і амерыканскага рэгулятара гаворыцца і пра іншыя камоды IKEA, якіх у штатах прададзена каля 20 млн. Такім чынам, усяго праграма вяртання закране 27 млн камод.

Хоць юрыдычна праграма лічыцца адкліканнем прадукту, IKEA не заклікае пакупнікоў вяртаць шафы ў крамы. Замест гэтага амерыканцам прапануецца бясплатна атрымаць у краме набор крапяжоў і прыкруціць свае камоды да сцяны. Калі гэтага не зрабіць, то камодай ні ў якім разе нельга карыстацца, папярэджвае кампанія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0