Упраўленне Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласцях забараніла ўвоз з Беларусі амаль 23 тон замарожаных брушкаў ласося вытворчасці Фарэрскіх астравоў (Данія).

Паводле інфармацыі ведамства, груз суправаджаўся сертыфікатам, выдадзеным беларускай ветэрынарнай службай. У выніку праведзенай Рассельгаснаглядам праверкі інфармацыі аб пастаўках прадукцыі прадпрыемстваў Фарэрскіх астравоў была ўстаноўлена адсутнасць папярэдняга паведамлення на пастаўку гэтай партыі.

Рассельгаснагляд накіраваў афіцыйнаму ветэрынарнаму ўрачу дзяржаўнай ветэрынарнай службы Фарэрскіх астравоў копію ветэрынарнага сертыфіката, у суправаджэнні якога прадукцыя паступіла на тэрыторыю Беларусі, для пацвярджэння яго сапраўднасці. Паводле папярэдняй інфармацыі ветэрынарнай службы Фарэрскіх астравоў, гэты ветэрынарны сертыфікат не афармляўся. Прадукцыя затрымана, праводзіцца далейшы разбор. Рассельгаснагляд падрыхтаваў адпаведныя запыты ў ветэрынарныя службы Фарэрскіх астравоў і Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?