Cёння стартаваў збор подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі.

Подпісы амаль цягам месяца будуць збіраць восем ініцыятыўных груп — Сяргея Гайдукевіча, Сяргея Калякіна, Таццяны Караткевіч, Аляксандра Лукашэнкі, Анатоля Лябедзькі, Жанны Раманоўскай, Мікалая Улаховіча, Віктара Цярэшчанкі. Каб прайсці далей, трэба сабраць 100 тыс. подпісаў.

Відэа Ірыны Арахоўскай

Каля ўніверсама «Цэнтральны» суседзяць ініцыятыўныя групы Таццяны Караткевіч (пад бел-чырвона-белым сцягам) і Аляксандра Лукашэнкі (са сцягамі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і дзяржаўным).

Збор подпісаў за Лукашэнку ідзе пад лозунгам «За будучыню незалежнай Беларусі».

Збор подпісаў за Лукашэнку ідзе пад лозунгам «За будучыню незалежнай Беларусі».

Збор подпісаў за Лукашэнку

Збор подпісаў за Лукашэнку

Сцяг перыядычна падае

Сцяг перыядычна падае

Пікет у падтрымку Караткевіч

Пікет у падтрымку Караткевіч

Яшчэ адзін пікет Таццяны Караткевіч

Яшчэ адзін пікет Таццяны Караткевіч

Збор подпісаў за Віктара Цярэшчанку

Збор подпісаў за Віктара Цярэшчанку

Анатоль Лябедзька сам бярэ ўдзел у зборы подпісаў каля ГУМа.

Пакуль абстаноўка спакойная, міліцыі няма, правакацыі не чыняцца. Людзі рэагуюць па-рознаму. Нехта спяняецца, слухае, падпісваецца. Нехта спяшаецца па справах,

Міма нават праходзіў міністр унутраных спраў Шуневіч, але не падпісаўся ні за кога.

За Лукашэнку падпісваюцца ахвотней, утвараюцца нават міні-чэргі, па 3-5 чалавек стаяць адразу.

на Нямізе пакуль два пікеты — «Белая Русь» збірае подпісы за Лукашэнка. Таксама ёсць пікет, які збірае подпісы за Анатоля Лябедзьку.

Анатоль Лябедзька сам збірае подпісы каля ГУМа

Анатоль Лябедзька сам збірае подпісы каля ГУМа

Арганізатар мядовых кірмашоў Юрый Радзькоў, які не выключаў удзелу ў выбарах, падпісаўся за Караткевіч.

Арганізатар мядовых кірмашоў Юрый Радзькоў, які не выключаў удзелу ў выбарах, падпісаўся за Караткевіч.

Каб распісацца за Лукашэнку, людзі стаяць у міні -чэргах

Каб распісацца за Лукашэнку, людзі стаяць у міні -чэргах

Пікет за Лукашэнку на Нямізе

Пікет за Лукашэнку на Нямізе

Пікет за Цярэшчанку на Камароўцы

Пікет за Цярэшчанку на Камароўцы

Камуністы, якія збіраюць подпісы за Лукашэнку, ядуць беляшы

Камуністы, якія збіраюць подпісы за Лукашэнку, ядуць беляшы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?