Два чалавекі, у тым ліку дзіця, загінулі ў дарожна-транспартным здарэнні ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. 

Як паведамляе МУС Беларусі, ДТЗ здарылася 22 ліпеня блізу вёскі Хазянінкі ў 17.30. 33-гадовы вадзіцель аўтамабіля «Опель» не справіўся з кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з «БМВ», за рулём якога быў 36-гадовы жыхар Мінска. У выніку вадзіцелі змешчаны ў бальніцу, а 31-гадовая жонка вадзіцеля і пяцігадовая дачка, якія ехалі ў «Опелі», загінулі. Маці перавозіла дзіця на руках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?