Фота БЕЛТА
Унікальная шахматная фігура ‑‑ ладзьдзя, выкрадзеная ў жніўні 2004 г. з Гарадзенскага дзяржаўнага гісторыка‑археалягічнага музэю, вернутая дзяржаве, паведамляе прэс‑служба ўправы КДБ па Гарадзенскай вобласьці.

Супрацоўнікі гарадзенскай управы КДБ у выніку апэратыўна‑пошукавых мерапрыемстваў затрымалі 21‑гадовага жыхара Горадні пры спробе збыту рарытэту, які той ацаніў на Br2 млн. Менавіта такую суму гарадзенец хацеў атрымаць за неацэнны экспанат з XII ст. Дзясяткі гадоў ладзьдзя ўпрыгожвала экспазыцыю старажытнасьцяў і лічылася сымбалем музэю.

Паводле БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0