Партал Musicmixmatch правёў даследаванне багацця слоўнікавага запасу 93 найбольш прадаваных артыстаў у гісторыі сусветнай музыкі. Вынікі паказалі «плато» ў раёне 2677 слоў у лексіконе спевакоў.

Адназначна найлепшы вынік паказалі рэперы: першыя чатыры месцы па багацці слоўнікавага запасу займаюць Eminem, Jay-Z, 2PAC (Тупак Шакур) і Канье Уэст. Толькі на пятым месцы рокер Боб Дылан.

Адрыў Эмінема значны: у сотні яго самых шматслоўных песень знайшлося 8818 слоў. Джэй-Зі адстае на дзве тысячы слоў, Тупак мае 6569 слоў, Канье — 5069, Дылан — 4883. За імі ідуць Black Eyed Peas (4539), Хуліа Іглесіас (4323), Андрэа Бачэлі (4306), японскія рокеры B’z (3959) і Селін Дыён (3954).

Сярэдні ўзровень слоўнікавага запасу паказалі U2 (2708) і Queen (2668). Нечакана нізкі вынік паказалі The Beatles — толькі 1872 словы. Недалёка і Nirvana (1835) ды AC/DC (1778). Лепшыя вынікі, хоць і ніжэйшыя за сярэдні ўзровень, маюць Элвіс Прэслі (2531) і Майкл Джэксан (2503).

Самы малы слоўнікавы запас у даследаванні паказаў Кені Джы — толькі 809 слоў (што не дзіўна для саксафаніста з пераважна інструментальнымі мелодыямі). Месцы перад ім занялі Бруна Марс (1489) і Spice Girls (1497).

Варта адзначыць, што нават Эмінему будзе цяжка пабіць камп’ютар — не толькі па слоўнікавым запасе, але і па зарыфмаванасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?