Аб гэтым БелаПАН паведаміў былы адвакат Аляксандра Казуліна, адзін з членаў камісіі Ігар Рынкевіч.

У склад камісіі ўвойдуць грамадскія дзеячы і прадстаўнікі палітычных партый. «Камісія зоймецца ўсімі пытаннямі, звязанымі з арганізацыяй і правядзеннем пахавання, каб зняць гэтыя праблемы з родных, — сказаў І. Рынкевіч. — Паколькі чакаецца, што праводзіць Ірыну Іванаўну ў апошні шлях прыйдзе дастаткова вялікая колькасць людзей, неабходна падрыхтавацца да гэтага, паклапаціцца аб захаванні парадку».

Нагадаем, Ірына Казуліна памерла вечарам 23 лютага. Паніхіда будзе праходзіць у Чырвоным касцёле з 20.00 26 лютага да 12.00 27 лютага. Пахаванне адбудзецца 27 лютага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0