23 ліпеня набылі моц змяненні і дапаўненні ў некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях арганізацыі грамадскай і пагранічнай бяспекі.

Новаўвядзенні ў Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях былі прынятыя 10 студзеня 2015 года. У адпаведнасці з імі мытнікі атрымалі права штрафаваць фізічных асоб за пакінутыя ў дакументах грошы, нагадвае прэс-служба ДМК.

«З улікам змяненняў, у выпадку пакідання фізічнымі асобамі, якія перасякаюць дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь, грашовых сродкаў у дакументах, што прад'яўляюцца для праверкі, а таксама ўчынення імі дзеянняў, накіраваных на падбухторванне службовых асоб мытных органаў да парушэння заканадаўства, супрацоўнікі рэспубліканскіх пунктаў мытнага афармлення, пры наяўнасці дастатковых падстаў, будуць пачынаць у дачыненні да правапарушальнікаў адміністрацыйны працэс», — адзначыла прэс-служба. 

Як падкрэсліла прэс-служба, «цяпер за падобную «забыўчывасць» правапарушальнікі будуць карацца штрафам да 50 базавых велічынь, а пры паўторным выпадку — да 100 базавых велічынь».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?