Пытанне пра бязвізавы ўезд турыстаў у Беларусь на тры дні знаходзіцца ў стадыі абмеркавання. Пра гэта заявіў выконваючы абавязкі дырэктара Нацыянальнага агенцтва па турызме Рыгор Памяранцаў сёння на рэспубліканскім форуме праграмы садзейнічання развіццю турызму Belarus N.

«Гэтае пытанне актуальнае, яно разглядаецца і прагаворваецца, ёсць нюансы, якія трэба ўлічыць. У любым выпадку тут ёсць вялікі патэнцыял, гэта можна бачыць на прыкладзе іншых краін», — адзначыў Рыгор Памяранцаў.

В.а. дырэктара Нацагентства па турызме нагадаў, што ўжо падпісаны ўказ аб тым, што без віз у Беларусі да трох сутак змогуць знаходзіцца грамадзяне Кітая.

«Беларусь — транзітная дзяржава, над краінай кожную хвіліну пралятае велізарная колькасць лайнераў з замежнымі турыстамі, бізнесменамі на борце. У нас ёсць выдатны аэрапорт — трансферны вузел і авіякампанія, калі прыцягнуць у якасці турыстаў хоць бы 3-4% авіяпасажыраў, мы будзем больш эфектыўна выкарыстоўваць транзітны патэнцыял краіны», — дадаў Рыгор Памяранцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?