У нядзелю, 26 ліпеня, ад 19-й да 21-й гадзіны ля Ратушы будзе ўсталяваны «вольны» раяль, на якім кожны ахвотны зможа выканаць урывак з любімага твора. Незвычайнасць раяля ў тым, што ён свеціцца.

Раяль — сімвал дабрабыту. Нездарма яго лічаць каралеўскім музыкальным інструментам. Дазволіць сабе раяль, а тым больш віртуозна валодаць ім — можа зусім не кожны.

Але ў межах праекта «Класіка ля Ратушы» любы ахвотны зможа палюбавацца не толькі чароўным зіхатлівым раялем, але і натхніць вечаровы Мінск гукамі вечнай класікі! Асабліва арганізатары чакаюць юных піяністаў — іх чакаюць прыемныя сюрпрызы і падарункі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0