sk.gov.by

sk.gov.by

Няшчасны выпадак адбыўся 22 ліпеня ў Пінскім раёне каля 16:00, паведамляе sk.gov.by.

Хлопчык паходзіў з вёскі Кнубава. Ён адправіўся на рэчку разам з малодшым братам і сябрам. Бацькам пра свае планы схадзіць паплаваць яны не казалі, бо ведалі, што не дазволяць.

Падчас купання 12-гадовы хлопчык нырнуў у ваду, пасля чаго стаў тануць. Затым і яго малодшы брат, які не ўмее плаваць, зваліўся ў раку з абрывістага берага. Першапачаткова сябар паспрабаваў выцягнуць старэйшага з братоў, але беспаспяхова. Малодшага яму ўдалося выратаваць.

Цела 12-гадовага хлопчыка з вады змаглі выцягнуць супрацоўнікі Пінскага цэнтра рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння. Участак ракі, дзе адбыўся няшчасны выпадак, не прыстасаваны для купання.

Па факце смерці падлетка Пінскі міжраённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь праводзіць праверку, прызначана судова-медыцынская экспертыза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0