Расейскія сэрвісы дастаўкі інтэрнэт-пакупак ужо інфармуюць сваіх кліентаў пра новыя правілы, якія ўвойдуць у дзеянне з 1 жніўня.

Намер беларускіх уладаў спаганяць падатак з пасылак, што атрымліваюцца нашымі грамадзянамі з-за мяжы, падобна, пачынае рэалізоўвацца.

Расейскі сэрвіс дастаўкі інтэрнэт-пакупак Shopfans-Express ужо праінфармаваў сваіх кліентаў з Беларусі пра тое, што «з 1 жніўні 2015 мытная служба Расейскай Федэрацыі запускае інфармацыйны абмен з мытнай службай Рэспублікі Беларусь у дачыненні да пасылак, якія дастаўляюцца беларускім атрымальнікам праз мытныя пасты Расеі». Пра гэта сайту charter97.org паведаміў чытач, які карыстаецца паслугамі расейскага сэрвісу.

Кампанія папярэджвае, што «па ўсіх пасылках мытныя пасты Маскоўскага авіяцыйнага вузла будуць паведамляць сваім беларускім калегам звесткі аб атрымальніках і мытным кошце тавараў, што афармляюцца на адрасы ў Рэспубліцы Беларусь».

Пазбегнуць перадачы дадзеных у мытныя службы Беларусі змогуць тыя грамадзяне нашай краіны, якія здолеюць давесці, што яны заказваюць пакупкі праз расейскі сэрвіс, таму што працуюць і пражываюць на тэрыторыі РФ.

Для гэтага да заказанай пасылкі трэба прыкласці ліст адпаведнага зместу. Shopfans-Express нават прыводзіць узор такога ліста:

«Даводжу да Вашага ведама, што я, Іваноў І.І., у сувязі з адсутнасцю працы на тэрыторыі маёй краіны Беларусь, сезонна працую і жыву ў Расеі, у сувязі з чым заказваю свае тавары з замежных інтэрнэт-крам на расейскі адрас: г. Масква, 123514, вуліца Снежная, дом 25, кв 214, дзе я здымаю кватэру (пражываю ў сястры, бацькі, знаёмага і г.д.)».

Ліст павінна запаўняцца на кожнага атрымальніка ў пасылцы, на агульным бланку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?