Польшча стала 19 краінай сьвету, якая прызнала незалежнасьць краю. Рашэньне было прынята на сёньняшнім паседжаньні ўраду.

«Незалежнасьць Косава ня можа стварыць прэцэдэнту для іншых сэпаратысцкіх тэндэнцый», ‑‑ заявіў міністар замежных спраў Радэк Сікорскі. Ён таксама выказаў надзею, што ў Косава будуць зрэалізаваныя тыя ініцыятывы, якія прагучалі падчас прыняцьця дэклярацыі аб незалежнасьці 17 лютага — аб павазе правоў нацыянальных меншасьцяў, сьвецкім і дэмакратычным характары дзяржавы, павазе да культурных каштоўнасьцяў, перадае Радыё Зэт.

Польскі ўрад, між іншым, меўся прызнаць Косава на мінулым тыдні, але паўстрымаўся з рашэньнем, як заўважыў прэм’ер, на просьбу прэзыдэнта Леха Качыньскага.

Тым часам далёка ня ўсё ў Польшчы вітаюць сёньняшні крок ўраду. Так, паводле апытаньня на сайце dzionnik.pl. 64% тых, хто прагаласаваў, не ўхваляюць прызнаньне Косава. Вітаюць рашэньне ўраду 26%

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0