Тут і ніжэй фота: news.cn

Тут і ніжэй фота: news.cn

Кітайскія інжынеры пачалі ў правінцыі Гуйчжоў мантаж радыётэлескопа FAST, паведамляе «Сіньхуа». Работы былі распачатыя яшчэ ў 2011 годзе. Калі будаўніцтва завершыцца ў 2016 годзе, FAST стане найвялікшым радыётэлескопам свету.

Апертура тэлескопа складзе 500 метраў, ён будзе складацца з 4450 трохвугольных рухомых панэлей з гранню ў 11 метраў. Каб абысці яго па перыметры, спатрэбіцца 40 хвілін.

Ён будуецца між трыма гарамі. Гіганцкая «талерка» будзе падвешаная над зямлёй на тысячы апорных слупоў. Ён зойме плошчу ў 30 футбольных палёў — амаль столькі ж, колькі займае парк Горкага ў Мінску. Праект ацэньваецца ў 100 млн даляраў.

Яго бліжэйшы сабрат — абсерваторыя Арэсіба, 300-метровы радыётэлескоп у Пуэрта-Рыка. Ён, сярод іншага, дапамог пацвердзіць існаванне нейтронных зорак, знайшоў першы двайны пульсар, а таксама пульсар, што круціцца з хуткасцю 642 абароты на секунду, даў штуршок да знаходжання першых экзапланет ды праслухоўвае космас на прадмет сігналаў ад іншых цывілізацый у межах праекту SETI.

Кітайскі тэлескоп не толькі гіганцкі, але і звышчуйны. Яго панэлі можна паварочваць з дакладнасцю ў міліметр. Ад яго можна чакаць нават больш цікавых адкрыццяў, чым ад Арэсіба і іншых сучасных радыётэлескопаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?