У апошні дзень абменаў — 2008 хакейны клюб «Каларада Эвэланш» набыў у «Фларыды Пантэрз» беларускага абаронцу Руслана Салея, аддаўшы за яго абаронцу Карліса Скрастыньша і выбар ў трэцім раўндзе драфту‑2008, паведамляе сайт sports.ru
У заліку Заходняй канфэрэнцыі Каларада ідзе зараз на 10-м месцы, адстаючы ад 8-га, якое дае пуцёўку ў плэй-оф на чатыры пункты. Досьвед выступленьня ў Руслана ў Заходняй канфэрэнцыі ужо ёсьць: дзевяць сэзонаў ён гуляў за «Анахайм».
Сайт sports.ru таксама сёньня паведаміў, што ў "Манрэаль" з фарм-клюбу з «Гамільтану» (АХЛ) выкліканы Міхаіл Грабоўскі. У падмогу суйчыньнікам Андрэю і Сяргею Касьціцыным.