Галасаванне ў Радзе Бяспекі ААН па праекце рэзалюцыі аб стварэнні трыбунала па авіякатастрофе «Боінга» пад Данецкам прызначана на 29 ліпеня, паведамляюць сусветныя інфармацыйныя агенцтвы са спасылкай на пастаяннае прадстаўніцтва Новай Зеландыі пры ААН.

Праект рэзалюцыі, прапанаванай Малайзіяй і падтрыманай Нідэрландамі, Бельгіяй, Аўстраліяй і Украінай, будзе разгледжаны на наступным тыдні ў сераду ў другой палове дня.

Раней расійскія ўлады раскрытыкавалі намер заснаваць трыбунал па расследаванні абставінаў крушэння «Боінга». У размове з прэм'ер-міністрам Нідэрландаў Маркам Рутэ 16 ліпеня прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін назваў такія прапановы заўчаснымі і контрпрадуктыўнымі.

Расія як пастаянны член Рады Бяспекі ААН мае права вета на любыя рашэнні ў рамках органа.

Самалёт Boeing 777 авіякампаніі Malaysia Airlines, які рухаўся рэйсам MH17 з Амстэрдама ў Куала-Лумпур, разбіўся ў Данецкай вобласці Украіны 17 ліпеня мінулага года. Загінулі ўсе, хто быў на борце, — 298 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?