Пяцікласнік з Падмаскоўя забіў сужыцеля сваёй маці, нанёсшы яму ўдар нажом у спіну. 

Па дадзеных паліцыі, забіты — 28-гадовы выхадзец Арэнбургскай вобласці, які жыў сумесна з 37-гадовай жыхаркай Падольска. LifeNews паведамляюць, што школьнік назваў мужчыну альфонсам, той у адказ некалькі разоў ударыў дзіця. Пасля гэтага 11-гадовы хлопчык ударыў нажом у спіну мужчыну, які сядзеў за сталом. Ад атрыманых траўмаў пацярпелы памёр.

Калі падазраванага знайшлі і затрымалі, хлопчык растлумачыў, што адносіны з сябрам маці ў яго не склаліся і яны пастаянна канфліктавалі.

Па факце забойства заведзена крымінальная справа, аднак пяцікласнік пазбегне крымінальнай адказнасці, бо не дасягнуў 14-гадовага ўзросту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?