Новым рэктарам Міждыяцэзіяльнай найвышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску 25 ліпеня прызначаны ксёндз Андрэй Рылка.
Ксёндз Ян Саламон вызвалены ад абавязкаў рэктара на яго шматлікія просьбы біскупам Пінскім Антоніем Дзям’янкам па ўзгадненні з Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам і біскупам Віцебскім Алегам Буткевічам, паведамляе сайт catholic.by.
Кс.Рылка родам з Люсіна Ганцавіцкага раёна, з роду, у якім былі таксама слуцкія паўстанцы БНР.
0
0
0
0
0
0