tass.ru

tass.ru

Былы ўкраінскі вайсковец Надзея Саўчанка, абвінавачаная ў Расіі ў забойстве журналістаў ВГТРК пад Луганскам, знаходзіцца ў следчым ізалятары № 4 у Растове-на-Доне.

«Мне паведамілі, што спецыяльна для Саўчанка рыхтуюць камеру ў СІЗА № 4 Растова-на-Доне. Ёсць інфармацыя, што яна ўжо знаходзіцца там, і я не выключаю, што на наступным тыдні яе перавязуць у Каменск-Шахцінскі, дзе яна будзе ўтрымлівацца падчас судовага працэсу», — распавёў Фейгін.

Адвакат растлумачыў, што следчы ізалятар у Каменск-Шахцінскім з'яўляецца бліжэйшым да расійскага Данецка, дзе адбудуцца слуханні па справе Саўчанка.

Данецкі гарадскі суд у Растоўскай вобласці прызначыў дату папярэдняга пасяджэння па справе Саўчанка на 30 ліпеня.

Пасяджэнне пачнецца ў 11:00. Яно пройдзе ў закрытым рэжыме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?