Крадзеж быў учынены ў адной з кватэр на вуліцы Нёманскай.

Як паведаміла прэс-афіцэр Фрунзенскага РУУС Вераніка Стрэльская, зламыснік пракраўся праз незачыненыя ўваходныя дзверы ў той час, калі гаспадары спалі. Ён выкраў ноўтбук, 100 тысяч беларускіх рублёў і 350 долараў.

У выніку правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў падазраваны ў здзяйсненні крадзяжу быў затрыманы. Ім аказаўся 29-гадовы непрацуючы, раней судзімы мінчук. У дачыненні да яго распачатая крымінальная справа па частцы 2 артыкула 205 («Крадзеж») Крымінальнага кодэкса РБ.

Дарэчы, не так даўно ў Фрунзенскім раёне было здзейсненае такое ж злачынства. З незачыненай кватэры ў доме на вуліцы Прытыцкага выкралі мабільны тэлефон. Праваахоўнікі зламысніка — 35-гадовага мужчыну — таксама затрымалі. Як высветлілася, ён быў датычны да здзяйснення аналагічных крадзяжоў у іншых раёнах сталіцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?