Сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік патлумачыў, чаму ў выбарчыя камісіі трапляе так мала прадстаўнікоў апазіцыі.

У эфіры АНТ Лазавік расказаў, што ў Гродзенскую абласную выбарчую камісію былі пададзеныя тры заяўкі ад апазіцыянераў. Аднак іх кандыдатуры адхілілі, бо, маўляў, усе трое былі судзімыя.

«У мяне складваецца ўражанне, што некаторыя палітыкі, якія ставяць сваёй мэтай дыскрэдытаваць выбарчы працэс, спецыяльна прапануюць такіх кандыдатаў, якіх нельга ўключаць. Спецыяльна, каб іх не зарэгістравалі», — выказаў здагадку Лазавік.

«На працягу шэрагу кампаній такая тэндэнцыя прасочваецца. Патрабаванне [да кандыдатаў - НН»] адно: гэта павінны быць людзі, якіх паважаюць выбарцы. А якая павага да чалавека, які судзімы?» - патлумачыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0