Пралукашэнкаўская моладзевая арганізацыя БРСМ пачынае папулярызаваць нашэнне стужак з нацыянальным арнаментам.
Ідэолагі заклікаюць рабіць здымкі са «стужка-вышыванкай» і выстаўляць іх у інтэрнэт.
У якасці альтэрнатывы прапануюцца чырвона-зялёныя стужкі.
Ініцыятарам акцыі «#беларускаястужка» была «Арт Сядзiба».
«За ўвесь час мы раздалі каля 10 кіламетраў стужкі. Апроч гэтага, шмат людзей і арганізацыяў самі куплялі стужку ў крамах і распаўсюджвалі яе, таму сапраўдныя маштабы ацаніць цяжка», — каментуе каардынатар «Арт Сядзібы» Мікіта Броўка.
«Мы рады таму, што нашу акцыю падхопліваюць усё больш і больш арганізацыяў. Калі БРСМ падтрымлівае нашу ідэю, то гэтаму можна толькі радавацца. Што наконт агітацыі да ўдзелу ў выбарах – асабіста я супраць таго, каб беларуская стужка асацыявалася з кандыдатамі на пасаду прэзідэнта і выбарамі ў Беларусі ўвогуле», — перакананы Броўка.