Роўна чвэрць стагоддзя таму, 27 ліпеня 1990 года, беларускі парламент прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР.

25 жніўня 1991 года, праз тры дні пасля правалу путчу ў Маскве, Вярхоўны Савет 12-га склікання надаў дакументу статус канстытуцыйнага закона. 19 верасня таго ж года ў сувязі з перайменаваннем БССР у Рэспубліку Беларусь адпаведныя змены былі ўнесены ў назву і тэкст дэкларацыі. 15 сакавіка 1994 г. як развіццё палажэнняў дэкларацыі была прынята новая Канстытуцыя.

У 1991—1996 гадах 27 ліпеня адзначалася ў Беларусі як дзяржаўнае свята — Дзень Незалежнасці.

Пасля лістападаўскага рэферэндуму 1996 года Днём Незалежнасці стала лічыцца 3 ліпеня — дзень вызвалення Мінска ад гітлераўцаў.

Гл. таксама: 

Свята, якое адмяніў Лукашэнка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?