У Дзень ВМФ Расіі адразу ў Севастопалі і ў Балтыйску падчас парадаў адбыліся інцыдэнты падчас спробы пуску ракет з караблёў.

Так у Севастопалі ў галоўнай бухце горада падчас парада з удзелам караблёў, авіяцыі, з тэатралізаваным шоу і паказальнымі выступамі марпехаў ракета развалілася на старце.

Відэа інцыдэнту размешчана ў сетцы.

Другі інцыдэнт адбыўся на вачах Уладзіміра Пуціна ў Балтыйску Калінінградскай вобласці. Там ракета проста не вылецела з ўстаноўкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0