У першым дамашнім матчы пад кіраўніцтвам беларускага трэнера Віктара Ганчарэнкі 26 ліпеня футбалісты екацерынбургскага «Урала» буйна прайгралі на сваім новым стадыёне чэмпіёну Расіі «Зеніту» — 1:4. У складзе гаспадароў на поле выйшлі два беларусы: варатар Юрый Жаўноў і абаронца Аляксандр Мартыновіч. 

Пасля дзвюх гульняў з трыма ачкамі «Урал» займае шостае месца. У першым туры каманда Ганчарэнкі перамагла ў Краснадары яго папярэдні клуб «Кубань» (2:0) і ўзначаліла табліцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?