Дарожна-транспартнае здарэнне з адным загінулым і двума пацярпелымі адбылося 25 ліпеня ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці. 

Як паведамляе ўпраўленне ДАІ МУС Беларусі, блізу вёскі Каменка 30-гадовы вадзіцель матацыкла «Сузукі» не справіўся з кіраваннем і па датычнай сутыкнуўся з аўтамабілем «Форд-Ф'южн», які рухаўся ў спадарожным напрамку. У выніку сутыкнення матацыкл упаў на сустрэчную паласу, дзе на яго ўчыніў наезд грузавы аўтамабіль «Мерседэс», якім кіраваў 40-гадовы мужчына. Грузавік выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з аўтамабілем «Форд-Фокус», якім кіраваў 35-гадовы мінчанін. Пасля гэтага «Мерседэс» з'ехаў у кювет і перакуліўся. 

У выніку ДТЗ 44-гадовы пасажыр «Мерседэса» загінуў, а 32-гадовая жонка вадзіцеля «Форда-Фокуса» і 9-гадовы сын з траўмамі змешчаныя ў бальніцу (дзіця перавозілася без дзіцячага крэсла). 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?