У міждзяржаўны вышук абвешчаны работнік аўтахаўса «Аўтатата» Шукан Віталь Аляксандравіч, 01.12.1980 года нараджэння, які пражываў у Мінску на вуліцы Абрыкосавая, 12.

Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

Прыкметы абвінавачанага: рост 185—190 см, поўнага целаскладу. Просьба да грамадзян, якія валодаюць інфармацыяй пра мужчыну, аказаць дапамогу следству і паведаміць па тэлефонах: 8 (017) 229-05-90, 8 (017) 229-06-77, VEL 8 (029) 607-40-30.

Таццяна Беланог нагадала, што ўпраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці расследуе крымінальную справу аб махлярстве ў дачыненні да былых работнікаў аўтахаўса «Аўтатата». Следствам устаноўлена, што трое жыхароў Мінска, з'яўляючыся работнікамі ТАА «АўтаХоўмКомпані», вядомага як аўтахаўсы «Аўтатата», са жніўня 2012 па 2014 гады пад выглядам рэалізацыі атрыманых на камісійны продаж аўтамабіляў падманулі каля 40 грамадзян.

У выніку супрацьпраўнай дзейнасці фігуранты не вярнулі сваім кліентам больш за Br1,5 млрд.

Дзеянні абвінавачаных кваліфікаваныя следствам як махлярства, здзейсненае групай у асабліва буйным памеры. Цяпер двое з іх узятыя пад варту, трэці знаходзіцца ў міждзяржаўным вышуку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?