Міліцыя затрымала мужчыну, падазраванага ва ўгоне дзіцячага зоамабіля ў форме Віні-Пуха, паведамляе Фрунзенскае РУУС горада Мінска.

Малады чалавек 6 мая каля 22:30 размаўляў па мабільным тэлефоне ў калідоры гіпермаркета ProStore. Раптам ён сеў на «Віні-Пуха» і няспешна з’ехаў у напрамку Каменнай Горкі.

Відэа «ўгону Віні-Пуха» стала хітом байнэту, за тры месяцы яго праглядзелі амаль 400 тысяч чалавек.

Асоба «ўгоншчыка» была выяўленая падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў. 26-гадовы мужчына раней не меў праблем з законам. Злачынства ён здзейсніў у стане алкагольнага ап’янення. Цяпер міліцыя праводзіць праверку.

Распавесці, дзе ён пакінуў «Віні-Пуха», мужчына не можа — маўляў, праз вялікую колькасць выпітага. Але ён гатовы кампенсаваць матэрыяльную шкоду ўладальніку зоамабіля. Паведамлялася, што такая машына каштуе каля 15 млн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?