Пятая сімфонія Бетховена, што пачынаецца ў паслядоўнасці нот па схеме АААВ, у выкананні Венскага філарманічнага аркестра

Французскія нейрафізіёлагі знайшлі ўчастак чалавечага мозгу, неактыўны ў іншых жывёл, пра што распавялі ў часопісе Current Biology. Гэты ўчастак адказвае за абстрактнае мысленне.

Даследчыкі далі паслухаць людзям і малпам розныя паслядоўнасці таноў: AAAB (як у Пятай сімфоніі Бетховена), AAAAB, AABA, AAAAAA і іншыя. І малпы, і людзі рэагавалі на змены мелодый, але толькі ў чалавека актывізоўвалася ніжняя лобная звіліна.

Малпы жа, як паказала магнітна-рэзанансная тамаграфія, праяўлялі актыўнасць толькі ва ўчастку, звязаным з лічбамі, нават калі мяняўся і парадак, і колькасць нот.

Такім чынам даказана тое, што гэты ўчастак мозгу чалавека, ніжняя лобная звіліна, адказвае за абстрактнае мысленне, пішуць навукоўцы. Калі і людзі, і малпы падсвядома падлічваюць колькасць нот і іх парадак, толькі людзі (і ніякія іншыя жывёлы) пераходзяць на наступны этап — аналіз гэтай інфармацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?