У Мінску трамваі не будуць хадзіць па вуліцы Бабруйскай па 31 сакавіка 2017 года. 

«У сувязі з работамі па збудаванні перасадачнага вузла з трэцяй на першую лінію Мінскага метрапалітэна пры будаўніцтве першага ўчастка трэцяй лініі Мінскага метрапалітэна забаронены рух трамваяў па вул. Бабруйскай па 31 сакавіка 2017 года», — паведаміла прэс-служба Мінгарвыканкама. 

Як раней перадавалася, 1 лютага часова закрыты трамвайны рух да чыгуначнага вакзала Мінска. Адменены трамвайныя маршруты № 1, 2, 4, 7. У мэтах кампенсацыі знятага трамвайнага руху арганізаваная праца часовага аўтобуснага маршруту № 901 дыспетчарская станцыя «Дружная» — Камароўскі рынак з рухам па вул. Талстога, пл. Мяснікова, вул. Бабруйскай, Ульянаўскай, Першамайскай, З.Бядулі, пр. Машэрава, вул. В.Харужай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?