Тэлеканал «Беларусь 5» пакажа ў жывым эфіры абодва матчы БАТЭ ў 3-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў супраць венгерскага «Відэатона».

Гасцявая сустрэча адбудзецца сёння, 28 ліпеня, і пачнецца ў 21.30 па беларускім часе.

Каментаваць паядынак будуць у дуэце Аляксандр Цвячкоўскі і Аляксандр Дзмітрыеў, як паведаміў pressball.by галоўны дырэктар галоўнай дырэкцыі «Беларусь 5» Павел Булацкі.

Матч у адказ пройдзе 5 жніўня на «Барысаў-Арэне» і пачнецца ў 20.30.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?