Колькасць беспрацоўных, зарэгістраваных у органах па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінска, на канец чэрвеня 2015 г. склала 6,4 тыс., што ў 4,3 разы больш, як на канец чэрвеня 2014 года, і на 17% больш, як на канец мая 2015 года. Такія дадзеныя публікуе галоўнае статыстычнае ўпраўленне Мінска.

Узровень зарэгістраванага беспрацоўя ў горадзе на канец чэрвеня 2015 года склаў 0,6% ад эканамічна актыўнага насельніцтва (на канец чэрвеня 2014 гады — 0,1%).

У эканоміцы Мінска ў студзені—чэрвені 2015 г. было занята 1 млн. 81,9 тыс., што на 0,9% менш, як у студзені—чэрвені 2014 года.

Арганізацыямі (без мікраарганізацый і малых арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці) у чэрвені 2015 г. прынята на працу 13,3 тыс. чалавек (2% сярэднямесячнай колькасці), у тым ліку на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы — 1,1 тыс. чалавек, або 8,3% ад агульнай колькасці прынятых.

Звольнена па розных прычынах 16,1 тыс. (2,5% сярэднемесячнай колькасці), з іх 4,1% было звольнена за прагул і іншыя парушэнні працоўнай дысцыпліны, 0,7% — у сувязі са скарачэннем колькасці або штату работнікаў, ліквідацыяй арганізацый.

Каэфіцыент замяшчэння работнiкаў (колькацць прынятых адносна ліку звольненых) у чэрвені 2015 г. склаў 0,827 (у чэрвені 2014 — 0,818). Колькасць звольненых работнікаў арганізацый Мінска перавысіла колькасць прынятых на 2,8 тыс. (у чэрвені 2014 — на 3,2 тыс.).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?