Улада6161

Лябедзька арганізаваў у цэнтры Мінска пікет салідарнасці з палітвязнямі і памяці зніклых, гэта выклікала нервовую рэакцыю ўладаў ФОТА

Сёння, 28 ліпеня, у Мінску каля ГУМа Аб'яднаная грамадзянская партыя (АГП) правяла пікет салідарнасці з палітвязнямі і сваякамі зніклых палітыкаў.

Пікет выклікаў нервовую рэакцыю ўладаў. На яго прыйшоў намеснік старшыні выбарчай камісіі Цэнтральнага раёна Мінска Барыс Кручкоў і дзясятак сілавікоў у цывільным. 

«На пікеце павінны быць партрэты кандыдата, а не іншых людзей», — накінуўся на Лябедзьку Барыс Кручкоў, вылучаны ў выбаркам Камуністычнай партыяй.

У адказ на гэта Лябедзька і Карняенка дасталі Выбарчы кодэкс і папрасілі пазначыць артыкул, дзе прапісана, з якімі партрэтамі можна стаяць. «Вы ж агітуеце за сябе, таму пра сябе і кажыце», — нерваваліся прадстаўнікі камісіі (на першым фота спінамі).

Лідар АГП Анатоль Лябедзька збірае подпісы, каб стаць кандыдатам у прэзідэнты. Статус прэтэндэнта дазваляе яму арганізоўваць пікеты.

Пікетоўцы згадалі ў тым ліку экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча, які застаецца за кратамі.

Каментары61

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Студэнтка, якая ўцякла ад арышту ў 2020-м, працуе на крайняй поўначы Нарвегіі і зразумела скандынаўскі рэцэпт шчасця25

Студэнтка, якая ўцякла ад арышту ў 2020-м, працуе на крайняй поўначы Нарвегіі і зразумела скандынаўскі рэцэпт шчасця

Усе навіны →
Усе навіны

Зайцы з вялікімі морквамі і чырвона-зялёны ветразь. У Смаргоні прайшоў конкурс «Плаванне на чым папала» ШМАТ ФОТА7

Невядомыя стварылі фэйкавы сайт Сяргея Ціханоўскага і збіраюць інфармацыю7

Праўладнай блогерцы Анджалішы зрабілі прапанову рукі і сэрца ў Дзень Незалежнасці13

Прайшлі вобшукі ў былога міністра абароны Украіны Рэзнікава4

Праверка «БайХэлпа» выявіла ўцечку даных20

«Засталася трывога, якая не адпускае нават ноччу». Былы палітвязень Сяргей Шэлег просіць аб дапамозе7

У Замбіі звар'яцелая сланіха забіла дзвюх турыстак3

Беларус узяў крэдыт «На родныя тавары», каб купіць матацыкл «Мінск». Той аказаўся кітайскім3

«Мы чакалі Полк Каліноўскага, каб вызваліў нас». Палітвязень патлумачыў, чаму папрасіў аб памілаванні20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Студэнтка, якая ўцякла ад арышту ў 2020-м, працуе на крайняй поўначы Нарвегіі і зразумела скандынаўскі рэцэпт шчасця25

Студэнтка, якая ўцякла ад арышту ў 2020-м, працуе на крайняй поўначы Нарвегіі і зразумела скандынаўскі рэцэпт шчасця

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць