Колькасць насельніцтва Мінска на 1 ліпеня склала 1 939 800 і ў параўнанні з пачаткам бягучага года павялічылася на 1577.

Як паведамілі ў Галоўным статыстычным упраўленні Мінска, натуральны прырост насельніцтва за студзень — чэрвень 2015 года склаў 2096 чалавек і ў параўнанні з адпаведным перыядам 2014 знізіўся на 426 чалавек, або на 16,9%.

За студзень — чэрвень 2015 года ў параўнанні са студзенем — чэрвенем 2014 колькасць зарэгістраваных шлюбаў павялічылася на 22 (0,3%), колькасць разводаў зменшылася на 130 (3,3%). Пры гэтым на 1000 шлюбаў прыпадала 527 разводаў (за студзень - чэрвеня 2014 года — 547 разводаў). За студзень — чэрвень 2015 года адзначана міграцыйнае змяншэнне насельніцтва, лік выбылых перавысіў колькасць прыбылых на 519, або на 2,7%. Міжнародны абмен горада Мінска адбываецца ў асноўным з краінамі СНД. За студзень — чэрвень 2015 года з гэтых краін у горад прыбылі 1903 чалавекі, у тым ліку з Расіі, Украіны і Туркменістана — 1673 чалавекі (87,9%).

У краіны СНД выехалі 554 чалавека, з іх у Расію — 442 чалавека (79,8%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?