Барысаўскі БАТЭ правёў першы матч трэцяга кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў. Беларусы з’ездзілі ў госці да вугорскага «Відэатона».
У прынцыпе, можна сказаць, што матч праходзіў пры роўнай барацьбе з невялікай перавагай БАТЭ. Абодва мячы ў матчы былі забітыя пасля розыгрышаў кутавых. На 56-ай хвіліне ў свае вароты пасля перадачы Аляксандра Карніцкага мяч зрэзаў галандскі легіянер «Відэатона» Лайкс.
Пасля гэтага БАТЭ меў яшчэ шанец забіць, але Міхаіл Гардзяйчук патрапіў у бэльку. Венгры адыграліся ўжо напрыканцы матча. Адзначыўся Вінісіус – 1:1.
Матч у адказ пройдзе ў Барысаве 5 жніўня. Пачатак у 20:30. БАТЭ захоўвае выдатныя шанцы на праход у наступны раўнд.