Самы папулярны ў свеце пакет офісных праграм Microsoft Office займеў беларускамоўны інтэрфейс.

«Файл» — «Галоўная» — «Уставіць» — «Распрацоўка»… Гэтыя каманды карыстальнікі з Беларусі цяпер могуць даваць на роднай мове.

Моўны пакет даступны для самай новай праграмы, Office 2016, азнаямляльную версію якой можна бясплатна закачаць на сайце Microsoft. Дадаць патрэбны моўны пакет можна пасля ўстаноўкі Office.

Файл уключае ў сябе таксама беларускамоўную праверку арфаграфіі, якая дапаможа карыстальнікам выпраўляць памылкі і абдрукоўкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?