Супраць хуліганаў распачалі крымінальную справу.

Двое 21-гадовых украінцаў-супрацоўнікаў цыркавой кампаніі «Русолі» збілі дваіх жыхароў Мазыра ў канцы гастроляў у раённым цэнтры.

Як паведамляе тэлеканал «Мазыр», госці горада вырашылі наведаць мясцовы начны клуб і на ганку забаўляльнай установы высвятлялі адносіны з мазырчукамі праз дзяўчат.

Украінцаў затрымалі і даставілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

Цырк «Русолі» быў заснаваны ва Украіне, але ад 2007 года гастралюе ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0