Мігранты спрабавалі трапіць у тунэль пад Ла-Маншам, каб прарвацца ў Брытанію. Пра гэта піша агенцтва Reuters са спасылкай на прадстаўніка французскай улады.

«Каля 2100 чалавек трапілі ў тунэль, 1900 былі хутка выцесненыя назад і 200 чалавек былі затрыманыя», — сказаў прадстаўнік французскіх уладаў.

Аператар Эўратунэля пацвердзіў ўварвання, заявіўшы, што яно прывяло да праблем у руху транспарту.

Eurotunnel, аператар тунэля, які злучае Францыю і Вялікабрытанію, папрасіў французскі і брытанскі ўрады вылучыць амаль 10 млн еўра для пакрыцця кошту дадатковых мер бяспекі з-за наплыву мігрантаў у французскім порце Кале.

26 чэрвеня ураджэнец Эфіопіі загінуў, спрабуючы трапіць у цягнік, які ехаў у Брытанію.

Мігранты паходзяць пераважна з Эрытрэі, Эфіопіі, Судана і Афганістана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0