На беларуска-польскай мяжы затрымалі 20 т сыру элітных гатункаў, паведаміла карэспандэнту БелТА прэс-сакратарка Гродзенскай рэгіянальнай мытні Юлія Раманюк. Грузавы аўтамабіль літоўскай фірмы-перавозчыка прыбыў з Польшчы на мяжу Беларусі ў пункт пропуску «Бераставіца» з нібыта заменнікам малочных тлушчаў. Аднак супрацоўнікі мытні замест тавараў заяўленага наймення выявілі ў фуры больш за 20 т сыру элітных гатункаў, у тым ліку дарагога сыру з блакітнай цвіллю.

Сыр агульным коштам каля Br1,8 млрд затрыманы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?