28 ліпеня на скрыжаванні вуліц Інтэрнацыянальнай і Леніна дарожнікі пачалі ўсталёўваць астравок, абмежаваны ад праезнай часткі бардзюрам. Навошта гэта робіцца і дзе яшчэ з'явяцца падобныя канструкцыі, нам распавялі ў ДАІ Цэнтральнага раёна горада.
Фота: Максім Пушкін
Як аказалася, астравок паўстане ў рамках ўладкавання платных парковак у гістарычнай частцы сталіцы. Галоўнае яго прызначэнне ў тым, каб выключыць парушэнні кіроўцамі правілаў прыпынку і стаянкі. Прасцей кажучы, каб аўтамабілісты не паркаваліся на пешаходным пераходзе і бліжэй за 15 метраў ад скрыжавання. Таксама гэта палегчыць праход пешаходам і дасць ім большую бяспеку.
У ДАІ кажуць, што прастору ўнутры абкладуць тратуарнай пліткай. А каб пазбегнуць заезду машын на астравок, магчыма, на іх з'явяцца «малыя архітэктурныя формы».
Яшчэ адна падобная канструкцыя ў найбліжэйшы час з'явіцца і на скрыжаванні Інтэрнацыянальнай і Камсамольскай.
Па меры арганізацыі платных парковак у цэнтры, магчыма, і далей будуць будаваць такія астраўкі, распавялі ў ДАІ.
Першапачаткова платныя паркоўкі зробяць на ўсёй Інтэрнацыянальнай, а потым зоймуцца Рэвалюцыйнай, а таксама участкам Камсамольскай ад Нямігі да Інтэрнацыянальнай.
Дарэчы, у сувязі з нанясеннем разметкі 28 і 29 ліпеня з 20.00 да 02.00 будзе забароненая паркоўка на адрэзку Інтэрнацыянальнай ад Камсамольскай да Леніна.