Дэвід Крэмэр |
Намеснік дзяржсакратара ЗША па пытаннях дэмакратыі, правоў чалавека і працы Дэвід Крэмэр не зможа прысутнічаць на пахаванні Ірыны Казулінай, паведамілі БелаПАН у пасольстве ЗША ў Мінску.
Д.Крэмэр звярнуўся па беларускую візу і атрымаў яе, але, на вялікі жаль, віза сапраўдная толькі з 3 сакавіка, патлумачылі ў пасольстве. У дыпмісіі падкрэслілі, што цяпер візіт Д.Крэмэра ў Беларусь стане магчымым толькі пры ўмове безагаворачнага вызвалення Аляксандра Казуліна.