Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру «Вясна», 27 ліпеня адбыўся суд над актывістам «Альтэрнатывы» Мікалаем Лусто, які працуе таксістам у Мінску.

Судовае паседжанне адбывалася ў судзе Маскоўскага раёна г. Мінска. Суддзя Таццяна Матыль асудзіла актывіста па ч.1 арт. 23.34 КаАП «Парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавага мерапрыемства» да штрафу ў 25 базавых велічынь.

Нагадаем, Мікалай Лусто быў затрыманы 24 ліпеня каля будынку ЦВК, дзе праводзіў адзіночны пікет. У руках ён трымаў плякат «Навошта выбіраць! Трэба каранаваць! Не — выбарам!». Акцыя працягвалася менш за хвіліну. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?