Як паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама, намеснік камандзіра адной з воінскіх часцей па тылавым забеспячэнні за спрыяльнае вырашэнне пытання па арганізацыі і наступнай закупцы мэблі для згаданай часці атрымаў 300 долараў ЗША.

Пры затрыманні з прыцягненнем байцоў АМАП ваенны беспаспяхова спрабаваў уцячы на асабістай аўтамашыне. 

Упраўленнем следчага камітэта па Гродзенскай вобласці ў дачыненні да намесніка камандзіра в/ч па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 430 КК (атрыманне хабару), распачата крымінальная справа. Службовая асоба затрымана па непасрэдна ўзніклым падазрэнні ва ўчыненні злачынства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?