Генеральны дырэктар авіякампаніі Белавія Анатоль Гусараў заяўляе, што лаўкоставыя авіяперавозчыкі не зацікаўленыя палётамі з Мінска. Ён спаслаўся на тое, што нізкабюджэтныя авіялініі выконваюць палёты па кірунках з вялікім пасажырапатокам.

«Ніводная лаўкоставая авіякампанія не зацікаўленая палётамі з Мінска. Гэта патрэбна лятаць мінімум раз на дзень, але штодня. Пажадана нават два разы. Мусіць быць вялікі самалёт, не менш за 150 месцаў.

Дзе мы знойдзем такія кірункі з Мінска, якія б дазвалялі выконваць такія палёты і зрабіць перавозку таннейшай?» — заявіў кіраўнік Белавіі ў інтэрв’ю Белтэлерадыёкампаніі.

Тым не менш, лаўкоставыя авіякампаніі ажыццяўляюць перавозкі з суседніх аэрапортаў — з Вільні, Каўнаса, Кіева, Львова, Любліна, Варшавы.

Паводле звестак Віленскага аэрапорта, 10% усіх пасажыраў лаўкоставых авіякампаній, якія ў 2014 годзе ляталі праз Літву, мелі беларускія пашпарты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?